PRAGNAVIT

  • Подписчики: 911 подписчиков
  • ID: 159881588
Блокировка:
Нет ограничений
Верификация:
Сообщество не верифицировано администрацией ВКонтакте
Видимость
открытое
Популярность:
У сообщества нет огня Прометея
Домен:
pragnavit

Описание

PRAGNAVIT ўвасабляе візіонерскі Шлях ў Прастору традыцыйна-этнічнай духоўнай культуры Крыўі-Беларусі. Аснова музыкі – ініцыятычная тэмпаральнасць, архетыпы індаеўрапейскай нардычнай рытуалістыцы ў кантэксце нашага старажытнага балцкага Сакрума, мёд Багоў або глыбіня, у якой крыецца касмічная Гармонія Сфер. Сапраўдная музыка, Musica mundana - гэта тая Зброя, якая змяняе сусвет ў адпаведнасці з прымардыяльнымі касмічнымі імператывамі. PRAGNAVIT увасабляе законы Прыроды, якая і ёсць сапраўдны Храм. Экстатычная інтэрпрэтацыя гэтых Прынцыпаў ў прасторы Традыцыі і ёсць аснова музыкі PRAGNAVIT у стылістыцы Ritual Ambient. Сёння праект актыўна займаецца канцэртнай дзейнасцю ды сценічнай работай, пад час якой экстатычнае гукавое палатно, аздобленае аўтарскімі сэмпламі, спалучаецца з ігрой на старажытных еўрапейскіх музычных інструмантах. Разам з пастаянным складам удзельнікаў у адмыслова падрыхтаваных рытуальных строях на сцэне заўжды выконваецца асэнсаваная праз уласны сакральны досвед інтэрпрэтацыя старажытных рытуалаў Нардычнай Крыўі-Беларусі. Дыскаграфія: 1997: Sljach da Dnja adnauliennja stomlienaj Maci (Шлях да дня аднаўлення стомленай маці) 1998: Viede... (Cass, S/Sided) Possession Productions 2006: Svietacjam (CD, Album) Crivia Records 2010: Gyvata / Pragnavit - Broliai Karelin Jojo / Ad Gloriam (CD, Ltd) Crivia Records 2016: Skarby Zmiainaha Karala (CD, Album, Deluxe Edition, Limited Edition) Crivia Records